Філіпаў (Падляскае ваяводства)
Філіпаў[1] (польск.: Filipów) — вёска ў Польшчы, за 24 км на паўночны захад ад Сувалкаў і за 124 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Распудзе. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Філіпаў. Насельніцтва 2113 чалавек (2013). ГісторыяВялікае Княства Літоўскае![]() Філіпаў утварыўся паміж 1562 і 1568[2] гадамі ў выніку злучэння вёсак Шэмбелева і Даўспуды[2]. Гэтыя вёскі былі заснаваны ў пачатку XVI стагоддзя літоўскімі баярамі братамі Шэмбелямі, якія атрымалі гэтыя землі ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў 1513 годзе[3]. У гэты час мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. 8 верасня 1570 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Філіпаву магдэбургскае права і герб: у срэбным полі чорны рак[4]. Адначасова з гербам мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвы торг і 3 кірмашы штогод. Апроч таго, тут быў заснаваны парафіяльны касцёл. У 1574 годзе Філіпаўскае староства было перададзена ў пажыццёвае валоданне Аляксандру Гваньіні, аўтару Хронікі Еўрапейскай Сарматыі. Каля 1585 года ў Філіпаве пачаў дзейнічаць пратэстанцкі збор. У 1608 годзе ў горадзе нарадзіўся арыянскі тэолаг Андрэй Віславаты. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Філіпаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год у горадзе было 323 будынкі, на 1861 год — 291. У 1870 годзе Філіпаў быў пазбаўлены статуса горада. Найноўшы часЗгодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Філіпаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Філіпаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia