Філіп Картэрэт
Філіп Ка́ртэрэт (англ.: Philip Carteret, 22 студзеня 1733 г. — 21 ліпеня 1796 г.) — брытанскі мараплавец, даследчык Ціхага акіяна. БіяграфіяНарадзіўся ў памешчыцкай сям’і на востраве Джэрсі. У 1747 г. паступіў на каралеўскую службу Вялікабрытаніі. Прымаў удзел у кругасветным падарожжы 1764—1766 гг. У 1766 г. атрымаў званне капітана і ўзначаліў новую кругасветную экспедыцыю на караблі «Ластаўка». У ёй на другім караблі «Дэльфін» прымаў удзел Сэмюэль Уоліс. Абодва капітаны мелі патаемны загад шукаць кантынент Terra Australis Incognita. «Ластаўка» і «Дэльфін» пакінулі Плімут у жніўні 1766 г., перасеклі Атлантычны акіян і ў красавіку 1767 г. праз Магеланаў праліў увайшлі ў Ціхі акіян. З-за дрэннага надвор’я караблі разышліся, і далейшае плаванне Філіпа Картэрэта працягвалася без суправаджэння. Картэрэт падрабязна даследаваў паўднёва-ўсходнюю частку Ціхага акіяна і прыйшоў да высновы, што Саламонавы астравы не з’яўляюцца часткай невядомага кантынента. Пад час стаянкі ў Батавіі сярод членаў экіпажа «Ластаўкі» пачалася эпідэмія. Захварэў і сам капітан. Тым не менш, ён пакінуў Зондскі архіпелаг і праз Індыйскі і Атлантычны акіяны прывёў 20 сакавіка 1769 г. свой карабель у Вялікабрытанію. Вандроўка не прынесла Картэрэту вялікай славы. З-за хваробы і адсутнасці высокапастаўленых заступнікаў ён некалькі гадоў атрымоўваў палавінны аклад і не меў свайго карабля. У 1773 г. яго нарысы аб экспедыцыі былі ўключаны ў кнігу аб вандроўках у Ціхі акіян. Па невядомых прычынах рэдактар значна скараціў аповед Картэрэта на карысць іншым аўтарам і незаслужана прынізіў яго дасягненні. Поўная версія нарысаў была апублікавана толькі ў 1965 г. У 1779 г. Філіп Картэрэт зноў атрымаў у камандаванне карабель. Яго здароўе пагаршалася. У 1792 г. ён перажыў інсульт. Пайшоў у адстаўку ў званні віцэ-адмірала. Апошнія гады жыцця мараплавец правёў разам з сям’ёй у Саўтгемптане, дзе памёр і быў пахаваны 21 ліпеня 1796 г. АдкрыцціФіліп Картэрэт упершыню адкрыў востраў Піткэрн і атол Кілінаілау, а таксама паўторна — астравы Хуан-Фернандэс, астравы Туамоту, Саламонавы астравы. Рапартам Картэрэта карысталіся Джэймс Кук і Вільям Блай. ПамяцьІмя Картэрэта носіць адкрыты ім атол Кілінаілау. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia