Фіялка Рывініуса
Фіялка Рывініуса[1] (Viola riviniana) — шматгадовая травяністая расліна роду фіялка (Viola) сямейства фіялкавыя (Violaceae). Марфалагічнае апісаннеМнагалетнік вышынёй 5—15 см з доўгім, паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое або узыходнае, разгалінаванае ля асновы. Лісце прыкаранёвае — доўгачарашковае, яйкападобнае, тупое, гародчатае; верхняе — кароткачарашковае, меншага памеру. Прылісткі ланцэтныя, з доўгімі махрамі. Кветкі абодваполыя, сіметрычныя, на доўгіх кветаножках, з 5 пялёсткамі. Чашалісцікі шырокаланцэтныя, з вялікімі, сэрцападобнай прыдаткамі. Пялёсткі венчыка светла-ліловыя, у сярэдзіне белыя, шыроказваротнаяйкападобныя, з тупым белым шпорцам. Цвіце ў красавіку—чэрвені. Плод — трохстворчатая каробачка. Геаграфічнае распаўсюджаннеРаспаўсюджаная ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на захадзе Азіі ў галінах міжземнаморскага, умеранага і марскога клімату. Святлалюбівая. Расце на сухіх, багатых мінеральнымі рэчывамі глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод кустоў, па ўзлесках светлых лясоў. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[2]. КласіфікацыяТаксанамія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia