Фіялка высокая
![]() Фіялка высокая[1] (Viola elatior) — кветкавая расліна з роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae). АпісаннеШматгадовая кароткаапушаная травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 15—50 см. Лісце трохвугольна прадаўгавата-ланцэтнае з вузкакрылатымі чаранкамі. Прылісткі вельмі буйныя, лістападобныя, ланцэтныя або яйкападобна-ланцэтныя. Кветкі на кветаножках, светла-сінія з зеленаватым шпорцам, белаватым зевам і цёмнымі палоскамі на пялёстках. Чашалісцікі ланцэтныя, вострыя. Плод — сухая каробачка. Цвіце ў маі—чэрвені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае. РаспаўсюджаннеПашырана ў Еўразіі: заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Еўропы, Крым, Каўказ, горныя раёны Сярэдняй Азіі, Заходняя Сібір. Лесастэпавы від. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала. Расце невялікімі групамі і адзінкавымі асобнікамі. Месцы росту: поймавыя дубравы і лугі, хмызняковыя зараснікі, ускрайкі мяшаных лясоў. КласіфікацыяТаксанамія
ВыкарыстаннеДэкаратыўная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia