Фіялка зверхуголая
Фіялка зверхуголая[1] (Víola epipsíla) — від аднадольных раслін роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae). Від апісаны батанікам Карлам Хрысціянам Фрыдрыхам фон Ледэбурам. АпісаннеФіялка зверхуголая — шматгадовая расліна. Вышыня сцябла ад 8 да 15 см. Карэнішча тонкае паўзучае членістае. Лісце злёгку закругленае; верхняя частка ліста гладкая, на адваротным баку — асабліва па жылках — пры аглядзе пад лупай бачна апушэнне (прыкмета, якая адрознівае ад фіялкі балотнай (Viola palustris)). Кветкі светла-фіялетавыя або бялёсыя, памерам 1,5—2 см з наяўнасцю шпорцаў, са слабым пахам. Ніжні пялёстак з фіялетавымі пражылкамі. Прыкветак размешчаны вышэй сярэдзіны кветканоса. Цвіце з мая па чэрвень. Плод — прадаўгаватая каробачка даўжынёй каля 1 мм. Плоданашэнне ў ліпені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае, пры дапамозе сталонаў[2]. Лічыцца рэліктавай раслінай[3]. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняАрэал фіялкі шырокі: від расце пераважна ў Фінляндыі і ў Расіі, а таксама сустракаецца ў некаторых іншых краінах Еўропы і нават у Паўночнай Амерыцы (асабліва на тэрыторыі ЗША)[4]. Расце, як правіла, у тарфяных балотах. КласіфікацыяТаксанамія
Ахоўны статусНягледзячы на шырокае распаўсюджванне, фіялка зверхуголая занесена ў Чырвоную кнігу Польшчы як знікаючы від (катэгорыя «CR»)[5][6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia