Хадзяўляны

Вёска
Хадзяўляны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 129 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовыя індэксы
231488
Аўтамабільны код
4
СААТА
4223823111
Хадзяўляны на карце Беларусі ±
Хадзяўляны (Беларусь)
Хадзяўляны
Хадзяўляны (Гродзенская вобласць)
Хадзяўляны

Хадзяўля́ны[1] (трансліт.: Chadziaŭliany, руск.: Ходевляны) — вёска ў Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзятлаўскага сельсавета.

Геаграфія

Вёска знаходзіцца на заходняй ускраіне Навагрудскага ўзвышша, на рацэ Дзятлаўка. Размешчана за 3 км на паўднёвы захад ад горада Дзятлава, ля аўтадарогі Дзятлава—Слонім, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Аснову планіровачнай структуры складаюць 2 паралельныя прамалінейныя вуліцы, якія пад вострым вуглом перасякаюць 5 кароткіх прамалінейных вуліц і ідуць да дарогі Дзятлава—Слонім, утвараючы сетку ромбападобных кварталаў. Вёска забудавана двухбакова драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя

Адзначана, што гістарычна водны шлях па малых рэках паралельна Нёмана дазваляў дасягнуць Навагрудка, скараціўшы значную адлегласць. З цягам часу рэчкі забалоціліся, і да XVI ст. іх рэчышчы пераадольваліся з цяжкасцю. Таму скрай балот узніклі паселішчы, жыхары якіх знайшлі сабе спосаб дадатковага заробку. Яны дапамагалі вандроўнікам пераадольваць багну, перацягваючы іх груз. Корань «ход» у назве сведчыць аб імаверным знаходжанні вёскі паблізу волака.

У 1580 годзе вёска Хадзевічы згадваецца ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства ВКЛ. У 1624 годзе ў складзе Маркаўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці Сапегаў[2].

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Хазяўля́ны
  2. LMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 517.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya