Харабровічы (Дзятлаўскі раён)
Харабро́вічы[1] (трансліт.: Charabrovičy, руск.: Хоробровичи) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Хітрая. Уваходзіць у склад Войневіцкага сельсавета. ГісторыяРанняя гісторыяВядомая прынамсі з XVII стагоддзя, у 1670 годзе належала падкаморыю слонімскаму Гераніму Пясецкаму[2]. Уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У XVIII стагоддзі адносілася да маёнтка Дзераўная, была ўніяцкая царква[3]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У Слонімскім павеце Літоўскай, потым Гродзенскай губерні. У час паўстання 1863 года каля Харабровічаў адбываліся баі паўстанцаў з расійскай арміяй, удзельнічаў атрад Ісідара Лукашэвіча[4]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Казлоўскай воласці Слонімскага павета, уласнасць Адамковіча[5] (Адамовіча?[6]), цэнтр маёнтка. У 1882 годзе праз даўгі маёнтак куплены Белазерскімі[7]. У XIX стагоддзі былі аднайменныя вёска і маёнтак. Маёнтак месціўся там, дзе цяпер сажалка ў Войневічах, быў млын, захаваліся рэшткі пабудоў[8]. Да маёнтка таксама адносіліся хутары Талевічы і Руда[5]. На поўдзень ад вёскі месцілася ўрочышча Ціхаўшчызна, на захад ад якой на рацэ Хітрай каля засценка Пад’ялаўка (Пад’елава) быў вадзяны млын[8]. Найноўшы часЗа часамі Першай сусветнай вайны ў верасні 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, тэрыторыя занята Чырвонай арміяй у студзені 1919 года. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны, з сакавіка 1919 года тэрыторыя пад акупацыяй Польшчы (Брэсцкая акруга ГУУЗ). У другой палове ліпеня 1920 года тэрыторыю заняла Чырвоная армія, з верасня ізноў пад уладай Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя юрыдычна адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, Навагрудскага ваяводства, Слонімскага павета, гміны Казлоўшчына (Казлаўшчызна), сельская грамада Петрашулевічы[9]. У 1928 годзе жыхары Харабровічаў ахвяроўвалі 4 злотыя на карысць галаўной управы Таварыства беларускай школы для беларускіх гімназій[10]. Маёнткам Харабровічы ў 1930-х гадах валодала зямянка Гелена Баркоўская[11]. У выніку паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з лістапада ў складзе Беларускай ССР. З пачатку ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia