Хараўское балота

Хараўско́е бало́та — балота нізіннага тыпу ў Пружанскім і Бярозаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, у вадазборы р. Ясельда. Плошча балота склдае 7,4 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 6 тыс. га. Глыбіня торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць мергель і сапрапель. Здабываецца торф на ўгнаенне. Паўночная частка балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Паўднёвая частка не асушана, занята пераважна хмызняком, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya