Хелена Бонэм Картэр
Хеле́на Бо́нэм Ка́ртэр (англ.: Helena Bonham Carter; нар. 26 мая 1966 года, Голдэрс Грын , Лондан, Англія) — брытанская актрыса тэатра, кіно і агучванні. Лаўрэат прэміі BAFTA (2011), шасціразовая намінантка на прэмію «Залаты глобус» (1994, 1998, 1999, 2003, 2008, 2011), двухразовая намінантка на прэмію «Оскар» (1998, 2011). БіяграфіяРаннія гадыХелена Бонэм Картэр нарадзілася ў Голдэрс Грын (Лондан, Вялікабрытанія), у сям'і банкіра Рэйманда Бонэма Картэра (1929—2004) і псіхатэрапеўта Алены Бонэм Картэр. Сям'я Хелены мае трывалыя і шырокія сувязі ў палітыцы і шоў-бізнесе. Хелена атрымала адукацыю ў Вестмінстарскай школе . Яна праўнучка прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі лорда Асквіта і ўнучка баранэсы Бонэм Картэр. У Хелены ёсць стрыечны брат Крыспін Бонэм-Картэр, таксама акцёр, найбольш вядомы як выканаўца ролі містара Бінглі у міні-серыяле BBC «Пыха і перадузятасць». У 11 гадоў яна выйграла паэтычны конкурс з паэмай «Вінаградная лаза» (англ.: Grapevine), грошы, атрыманыя ў якасці прэміі, Хелена выдаткавала на здымку партфоліё для кастынг-каталога. Кар'ераУпершыню ў кіно яна знялася ў пятнаццаць гадоў у ролі Джульеты. Актрыса атрымала вядомасць як выканаўца «арыстакратычных» роляў у экранізацыях твораў англійскай класічнай літаратуры. Шырокую вядомасць ва ўсім свеце Хелене прынесла роля неўраўнаважанай Марлы Сінгер у фільме Дэвіда Фінчэра «Байцоўскі клуб» (1999) і ў фільмах пра Гары Потэра, дзе яна выканала ролю Белатрысы Лестрэйндж. Заснавальніца лініі жаночай адзежы і бялізны Pantaloonies. Асабістае жыццёЗ кастрычніка 2001 года Хелена знаходзіцца ў адносінах з рэжысёрам Цімам Бёртанам (г.н.1958). У пары ёсць двое дзяцей — сын Білі Рэймонд Бёртан (04.10.03) і дачка Нел Бёртан (15.12.07)[3]. У цяперашні час сямейства пражывае ў Лондане (Англія, Вялікабрытанія)[4]. Пары сябруе з акцёрам Джоні Дэпам і яго сям'ёй, Бёртан часта здымае грамадзянскую жонку і лепшага сябра ў сваіх фільмах. Дэп з'яўляецца хросным бацькам іх сына[5]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia