Херэфардская карта

Херэфардская карта

Херэфардская карта свету — найбуйнейшая (158 на 133 см) захаваная карта еўрапейскага Сярэднявечча (mappa mundi). Захоўваецца ў Англіі, у Херэфардскім саборы. Належыць да класічнага тыпу orbis terrae. Аўтарам карты ў тлумачэнні на палях названы нейкі Рычард дэ Бела.

На Херэфардскую карту нанесены рэкі Дон і Днепр, Азоўскае мора і нават Фарэрскія астравы. Яны суседнічаюць з біблейскімі і класічнымі сюжэтамі — лабірынтам Мінатаўра, Эдэмскім садам, Ноевым каўчэгам. У цэнтры свету па сярэднявечнай традыцыі намаляваны Іерусалім.

Карта датуецца мяжой XIII і XIV стагоддзяў. Хоць да таго часу ў Еўропе меліся апісанні падарожжаў Рубрука і іншых пасланцаў да двара мангольскага хана, складальнік карты, відавочна, па векавой традыцыі кіраваўся Бібліяй і працамі айцоў царквы.

У 2007 годзе ЮНЕСКА ўключыла Херэфардскую карту ў рэестр «Памяць свету»[1].

Зноскі

  1. Hereford Mappa Mundi (англ.). UNESCO. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2012. Праверана 20 снежня 2009.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya