Хларэла
Хларэла (Chlorella) — род зялёных водарасцей сямейства хларэлавых. АпісаннеСлаявішча хларэлы — мікраскапічная адзіночная нерухомая шарападобная, эліпсоідная клетка даўжынёй да 17 мкм са шчыльнай, тонкай, радзей адносна тоўстай, гладкай, часцей без слізі цэлюлознай абалонкай. У цытаплазме знаходзяцца буйны зялёны хларапласт і розныя арганоіды. Хларапласт прысценны, суцэльны, рассечаны або лопасцевы, чаша-, карытападобны, у выглядзе паяска ці іншай формы, з пірэноідам ці без яго. Асноўнае запасное рэчыва хларэлы — крухмал. ПашырэннеНалічваецца больш за 50 відаў (дакладна ідэнтыфікавана каля 10). Пашырана ў пастаянных і часовых прэсных і салёных вадаёмах, у глебе, на камянях, скалах. Часта сустракаецца на кары дрэў, пакрываючы яе зялёным налётам. У сімбіёзе з гідрабіёнтамі ўтвараюцца г. зв. зоахларэлы, фікабіёнт лішайнікаў. На Беларусі 5 відаў: хларэла букавая (Chlorella faginea), хларэла звычайная (Chlorella vulgaris), хларэла эліпсоідная (Chlorella ellipsoidea) і інш. Асаблівасці біялогііГэта водарасць паглынае мінеральныя солі ўсёй паверхняй цела. Размнажаецца хларэла толькі бясполым спосабам. Пры размнажэнні ў клетках утвараецца 4—8 (16) аўтаспор. Унутры клеткі ўтвараюцца нерухомыя споры, па будове вельмі падобныя на мацярынскую клетку, пасля разрыву абалонкі споры выходзяць у знешняе асяроддзе і растуць. Вядомы стадыі спакою — акінеты. ВыкарыстаннеХларэла — адна з самых зручных водарасцей для штучнага вырошчвання. Яна назапашвае шмат крухмалу, бялку, тлушчаў, вітамінаў і хутка размнажаецца. Культывуецца для харчовых мэт і на корм рыбе і жывёле. Выкарыстоўваецца для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод, рэгенерацыі паветра ў замкнутых прасторах (касмічныя караблі, падводныя лодкі), вывучэння працэсаў фотасінтэзу. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia