Хойніцкі краязнаўчы музей
Хойніцкі раённы краязнаўчы музей — музей у Хойніках Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. ГісторыяАдкрыты 25 лістапада 1982 года ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Ініцыятарам стварэння музея і яго кіраўніком быў ветэран вайны, вялікі энтузіяст, краязнавец Аляксандр Максімавіч Зелянкоўскі. Музей размяшчаўся ў памяшканні былога адміністрацыйнага будынка спажывецкага таварыства, больш за дзесяць гадоў ён функцыянаваў на грамадскіх пачатках. У 1993 годзе музей быў перанесены ў былы будынак банка, тады ж афіцыйна былі зацверджаны штатныя адзінкі музейных работнікаў. Пасля прыняцця рашэння аб правядзенні ў 2010 годзе ў Хойніках рэспубліканскага свята — Дня беларускага пісьменства, пачалася падрыхтоўка да перанясення краязнаўчага музея ў новы будынак — былы сядзібны дом. 5 верасня 2010 года ў Дзень беларускага пісьменства Хойніцкі краязнаўчы музей зноў расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. БудынакБудынак уяўляе сабой двухпавярховы сядзібны дом, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя спадчынным ганаровым грамадзянінам (купцом) Андрэем Аўраамавым. Ён знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку, з’яўляецца помнікам архітэктуры і ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. ЭкспазіцыіМузей уключае ў сябе дзве экспазіцыі: краязнаўчую і трагедыі Чарнобыля.
Філіялы
Да 2021 года як філіял таксама дзейнічаў Музей «Трагедыі Чарнобыля» ў аграгарадку Судкова, у 2021 годзе ён закрыты, экспазіцыя перанесена ў краязнаўчы музей, дзе створана экспазіцыя «Трагедыя Чарнобыля». Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia