Хрусталь (фільм)
«Хрусталь» (руск.: Хрусталь) — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Дар’яй Жук у 2018 годзе.[2] Быў вылучаны беларускім оскараўскім камітэтам на намінацыю «Лепшы фільм на замежнай мове» прэміі амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук, але ў выніку не патрапіў у «шорт-ліст ». Сюжэт1990-я гады. Творчая дзяўчына DJ Веля з Мінска канфліктуе з маці і марыць з’ехаць у ЗША. З-за памылкі ў падробленай даведцы на візу яна апынаецца ў незнаёмай сям’і невялікага беларускага гарадка. Пакуль людзі, якія прытулілі Велю, занятыя падрыхтоўкай да вяселля, яна рознымі сродкамі дамагаецца здзяйснення сваёй «крыштальнай мары». У ролях
Здымачная група
Узнагароды
Водгукі і крытыкаЗаходняя крытыка прыхільна прыняла дэбютную карціну беларуска-амерыканскага рэжысёра. Станоўчыя рэцэнзіі на «Хрусталь» апублікавалі «Variety, «Hollywood Reporter», «Screen International», «indieWire», «The Playlist», «The Skinny» і інш. Расійская прэса таксама збольшага добра пісала пра фільм: так, Канстанцін Шаўлоўскі ў «Коммерсантъ Weekend» назваў «Хрусталь» лепшым рускамоўным дэбютам года. На расійскім сайце «Megacritic» у фільма 7,3 балаў з 10 паводле 18 рэцэнзій[3]. Беларуская пісьменніца і журналістка Таццяна Заміроўская ўвосень 2018 года адзначыла, што ў фільме «Хрусталь» рэжысёр далікатна, дакладна і адстаронена распавядае пра «траўму сталення нашага пакалення» — «адстароненасць, бадай, галоўная эмоцыя „Хрусталя“». Паводле рэцэнзенткі, «усе персанажы незласлівыя і згубленыя, і крыху ненатуральныя, і ўсе хлусяць, і ўсіх шкада». Т. Заміроўская заўважыла ў фільме паралелі з «Lady Bird» Грэты Гервіг, а таксама «ціхія рэферэнсы да Муратавай, Джармуша або ранняга Кустурыцы», і зрабіла выснову пра тое, што Дар’я Жук «здолела зняць добры, дакладны і сумленны беларускі фільм»[4]. У той жа час палітолаг Уладзімір Рубінчык, разважаючы пра дынамічнасць фільма «Хрусталь» і праўдападобнасць шэрагу дэталяў, напісаў пра нестыкоўкі ў паказе некаторых беларускіх рэалій 1990-х гадоў (у чым з ім згадзіўся гісторык Юрый Глушакоў[5]), а таксама пра ідэалагічную ангажаванасць кінатвору. Палемізуючы з Т. Заміроўскай з яе націскам на «заходнюю, глабальную адукацыю» Д. Жук, якая «не расла на рускім кіно», В. Рубінчык сцвярджае, што «адсылкі да „перабудовачнага“ і постсавецкага расійскага кіно раз-пораз свіцяцца скрозь „Хрусталь“», і характарызуе фільм як «злую казку»[6]. Кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі звярнуў увагу на тое, што «свет „Хрусталя“ — эклектычны, часам падкрэслена гратэскны, але не пазбаўлены арганічнасці… Фільм сапраўды па-майстэрску зроблены, прыгожа зняты і добра сыграны». Разам з тым крытык згадвае фінальны эпізод, выразаны з пракатнай версіі ў Беларусі: «Людзі ідуць з расцяжкай „Чарнобыльскі шлях“ і гарлаюць „Свабоду! Свабоду!“. Аўтарскі погляд тут вымушана капітулюе перад неабходнасцю — без самацэнзуры фільм не змог бы ўвогуле трапіць у кінатэатры»[7]. У верасні 2019 года група беларускіх кінадзеячаў (А. Алай, І. Волчак, Ю. Ялхоў і іншыя) выказалася ў адкрытым лісце, прысвечаным стану кінематаграфіі ў Беларусі: «Шэдэўрамі ігравога кіно прызнаюцца сёння фільмы накшталт карціны Дар’і Жук „Хрусталь“. Беларускі Оскараўскі камітэт (…) лічыць яго ледзь не ўвасабленнем беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Бясспрэчна, народжаная ў Мінску малады рэжысёр Дар’я Жук — таленавітая. Але яна з 1996 года жыве ў ЗША. Рэжысёрскую адукацыю атрымала ў Калумбійскім універсітэце, як асоба сфарміравалася пад уплывам заходняга кіно і выражае яго ідэалогію. Як выяўлена ў яе нашумелым фільме беларуская рэчаіснасць? Паўсюдна татальная разруха ў эканоміцы і розумах, адсутнасць якіх бы ні было свабод…»[8] Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia