Уладзімір Рубінчык
Уладзімір (Вольф) Рубінчык (нар. 26 чэрвеня 1977, Мінск) — беларускі перакладчык, палітолаг, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. БіяграфіяСкончыў мінскую сярэднюю школу № 79 у 1994 годзе, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія» (1999), аспірантуру РІВШ БДУ (2002), курсы падвышэння кваліфікацыі вытворчасці «Мінская пошта» РУП «Белпошта» (2011), курсы Міжнароднага цэнтра ідыш пры Сусветным яўрэйскім кангрэсе (2014). Працаваў рэдактарам часопіса, выкладчыкам, сацыёлагам, паштальёнам. Выдаваў газету «Анахну кан» (2002), часопіс «Шахматы-плюс» (2003—2004) і бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» (2003—2009). У 2000-х гадах супрацоўнічаў з газетамі «Наша Ніва» і «Информ-прогулка», у 2000—2010-х гадах — з часопісамі ARCHE і «Роднае слова». З сярэдзіны 2010-х гадоў да студзеня 2023 быў адным з аўтараў ізраільскага сайта belisrael.info, дзе публікаваўся па-беларуску і па-руску; у 2016—2018 — намеснік рэдактара[1]. З 2017 года ўдзельнік праекта «(Не)расстраляныя». Станам на чэрвень 2023 года — відэаблогер[2]. Перакладае з англійскай і французскай на рускую і беларускую, а таксама з рускай на беларускую. З мовы ідыш на беларускую пераклаў асобныя творы М. Кульбака, Л. Найдуса, М. Фельзенбаўма, І. Харыка, Шолам-Алейхема і інш. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia