Хрысціна Інгесдотэр (памерла 18 студзеня 1122) — шведская прынцэса, першая жонка Мсціслава I Уладзіміравіча Вялікага, князя наўгародскага, пасля (ужо пасля яе смерці) вялікага князя кіеўскага, дачка караля Швецыі Інгэ Стэнкільсана з дынастыі Стэнкіляў.
Біяграфія
Вядома пра яе вельмі мала. Год яе нараджэння невядомы. Звесткі пра паходжанне і шлюб Хрысціны грунтуюцца на акце, датаваным 1194/1195 годам, у якім паказваецца крэўнае сваяцтва паміж французскім каралём Філіпам II Аўгустам і яго другой жонкай Інгеборгай Дацкай, на падставе якога быў абгрунтаваны іх развод[3].
Памёр Хрысціна, верагодна, у Белгарадзе 18 студзеня 1122 года. Пра месца пахавання цела яе звестак няма.
Продкі
 Хрысціна Інгесдотэр — продкі |
---|
|
Шлюб і дзеці
У 1095 годзе[4] Хрысціна была выдадзена замуж за наўгародскага князя Мсціслава Уладзіміравіча. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся наступныя дзеці:
- Інгеборга — жонка дацкага князя Кнуда Лаварда.
- Мальмфрыда — жонка 1) Сігурда I Нарвежскага, 2) Эрыка II Дацкага.
- Еўпраксія — жонка Аляксея Камніна, сына візантыйскага імператара Іаана II Камніна
- Усевалад — князь наўгародскі (1117—1136)
- Рагнеда (пач. XII ст. — 1179; Тацішчаў называе яе Агаф’яй, Густынскі летапіс — Марыяй) — жонка з 1126—1127 Усевалада Ольгавіча, князя ноўгарад-северскага
- Ізяслаў — вялікі князь кіеўскі
- Расціслаў — вялікі князь кіеўскі
- Святаполк — князь полацкі, пскоўскі, берасцейскі, наўгародскі, луцкі і ўладзіміра-валынскі
- невядомая імем дачка — жонка з 1112 валынскага князя Яраслава Святаполчыча, разведзены з 1117—1118 года
- Ксенія — жонка з каля 1127 года Брачыслава Давыдавіча, князя ізяслаўскага
Зноскі
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Diplomatarium Suecanum, Svensk Diplomatarium, 101 / Liljegren J. G. (ed.). — Stockholm, 1829. — Т. 1, 817—1285. — P. 125.
- ↑ Christina: Foundation for Medieval Genealogy.
Літаратура
- Войтович Л. Всеволодовичі // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1. (укр.)
Спасылкі
- Kings of Sweden (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 5 чэрвеня 2012.
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|