Хрысціянска-дэмакратычны заклік
Хрысціянска-дэмакратычны заклік (нідэрл.: Christen-Democratisch Appèl, CDA) — нідэрландская хрысціянска-дэмакратычная партыя. Партыя з’яўляецца ўдзельнікам урадавай кааліцыі разам з Народнай партыяй за волю і дэмакратыю, якая падтрымліваецца ў парламенце Партыяй свабоды. Партыя мае 21 месца з 75 у першай палаце і 21 месца з 150 у другой палаце Генеральных штатаў і 5 месцаў з 25 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі). Маладзёжнае крыло партыі называецца Хрысціянска-дэмакратычны маладзёжны заклік. Партыя з’яўляецца членам Еўрапейскай народнай партыі. ГісторыяХрысціянска-дэмакратычны заклік быў заснаваны ў верасні 1976 года як перадвыбарчы блок трох клерыкальных партый: Антырэвалюцыйнай партыі (АРП, заснаваная ў 1976 годзе), Каталіцкай народнай партыі (КНП, заснаваная ў 1945 годзе) і Хрысціянска-гістарычнага саюза (ХІС, заснаваны ў 1908 годзе). 11 кастрычніка 1980 адбыўся аб’яднаўчы з’езд, падчас якога партыі спынілі сваё самастойнае існаванне і стварылі адзіную партыю ХДЗ. Падчас парламенцкіх выбарах 1977 агульны спіс трох партыі пад назвай Хрысціянска-дэмакратычны заклік (ХДЗ), які ўзначальваў міністр юстыцыі і лідар КНП Дрыс ван Агт, атрымаў найбольшую колькасць галасоў. Дрыс ван Агт сфармаваў урад, у які ўвайшлі прадстаўнікі кансерватыўна ліберальнай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю. Пасля выбараў 1981 кааліцыя страціла сваю большасць, і ХДЗ быў вымушаны супрацоўнічаць з Партыяй працы. Пасля выбараў 1982 кааліцыя ХДЗ і Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю вярнулася да ўлады. Новы лідар ХДЗ Руўд Любэрс паставіў перад сабой амбіцыйную праграму рэформаў, якая ўключала скарачэнне бюджэту, рэформу пенсій па старасці і інваліднасці і лібералізацыю грамадскіх паслуг. Любэрс выйграў выбары 1986 і 1989 гадоў. У 1989 годзе ХДЗ не змог сфарміраваць большасць са сваімі партнёрамі па кааліцыі і перайшоў да супрацоўніцтва з Партыяй працы. Пасля паразы на парламенцкіх выбарах 1994 года, звязанай з унутрыпартыйным супрацьстаяннем, партыя ўпершыню з 1918 года перайшла ў апазіцыю. З 1994 па 2002 год ХДЗ была найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй на працягу тэрміну паўнамоцтваў сацыял-дэмакратычнага прэм’ер-міністра Віма Кока. З 1997 да 2001 года лідарам партыі быў Яап дэ Хооп Схеффер. З 2002 года па 2010 год Ян Петэр Балкенэндэ, які быў лідарам ХДЗ, узначальваў урад. На пазачарговых выбарах 2010 партыя апынулася на чацвёртым месцы, страціўшы амаль палову месцаў у другой палаце парламента. Удзел у выбарахУдзел у выбарах да другой Палаты парламента Нідэрландаў:
Удзел у выбарах у Еўрапарламент
ЭлектаратХДЗ у асноўным падтрымліваецца рэлігійнымі выбаршчыкамі, як каталікамі так і пратэстантамі. Яны, як правіла, жывуць у сельскай мясцовасці і, як правіла, пажылыя людзі. У некаторыя перыяды, аднак, ХДЗ прыцягвае людзей усіх класаў і рэлігій. Геаграфічна, ХДЗ асабліва моцны ў правінцыі Паўночны Брабант, Лімбург і Аверэйсел. ХДЗ мае нязначнае ўплыў у чатырох найбуйнейшых гарадах Нідэрландаў (Амстэрдаме, Ротэрдаме, Гаазе і Утрэхце) і ў гарадах Гронінген і Дрэнтэ. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia