Нацыяналістычная партыя (Мальта)
Нацыяналістычная партыя (мальт.: Partit Nazzjonalista) — адна з дзвюх асноўных палітычных партый Мальты. Гэта хрысціянска-дэмакратычная[5][6] і кансерватыўная палітычная партыя[7][8]. Апісваецца як цэнтралісцкая[9] альбо правацэнтрысцкая партыя паводле палітычнага спектру[10][11]. Яна падтрымлівае сяброўства Мальты ва Еўрапейскім Саюзе[12]. У цяперашні час супрацьстаіць Лейбарысцкай партыі. ІдэалогіяНацыяналістычная партыя вылучылася з Антырэфармісцкай партыі, закладзенай Фартунатам Міці ў 1883 годзе, выступаючы супраць палітыкі падаткаабкладання брытанскіх уладаў, а таксама захадамі па развіцці адукацыйных і судовых сістэм за часам перыяду абмеркавання моўнага пытання ў краіне[13]. У першай палове XX стагоддзе, як мяркуецца, партыя прыхільна ставілася да Франсіска Франка і фашысцкага ўрада Беніта Мусаліні. Партыя падтрымлівала правы чалавека, але пакуль яны адпавядалі рымска-каталіцкаму стаўленню да іх. У далейшым партыя рушыла на больш цэнтрысцкія пазіцыі і стала больш прагрэсіўнай. Нацыяналістычная партыя выступала супраць увядзення разводаў на Мальце ў 2011 годзе[14]. Аднак з таго часу змяніла свой пункт гледжання на пазіцыю падтрымкі больш ліберальных ідэй. Розныя фракцыі ў Нацыяналістычнай партыі выступаюць супраць ЛГБТ, але большасць яе парламенцкіх груп прагаласавала за ўхваленне аднаполых шлюбаў у 2017 годзе[15]. За 2010-я гады партыя стала вельмі разнастайнай, а яе ідэалогія больш размытай. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia