Хянрыкас Ванцавічус
Хя́нрыкас Пра́на Ванца́вічус (літ.: Henrikas Vancevičius; 2 студзеня 1924, Каўнас, Літва — 12 жніўня 2014, Вільнюс, Літва) — савецкі літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог. Народны артыст СССР (1978). БіяграфіяХянрыкас Ванцавічус нарадзіўся 2 студзеня 1924 года ў Каўнасе, Літва. У 1943 годзе скончыў Каўнаскую гімназію «Світанак». У 1943—1947 гадах акцёр Каўнаскага тэатра юнага гледача, у 1947—1948 гадах Каўнаскага драматычнага тэатра[1]. У 1948 годзе скончыў акцёрскую студыю пры тэатры. Ў 1953 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага ў Маскве. У 1953—1966 гадах галоўны рэжысёр Каўнаскага драматычнага тэатра. З 1966 года жыў у Вільнюсе. У 1966—1989 гадах галоўны рэжысёр Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы Літоўскай ССР. З 1969 года ставіў спектаклі ў іншых тэатрах Літвы, у т.л. у Літоўскам нацыянальным тэатры оперы і балета. Вёў педагагічную працу ў Літоўскай кансерваторыі ў Вільнюсе, з 1985 года дацэнт. Памёр 12 жніўня 2014 года ў Вільнюсе. Пахаваны на Антакальніскіх могілках. ТворчасцьСярод пастановак: «Геркус Мантас» (1957) і «Цырк» (1976) Ю. Грушаса, «Міндаўгас» (1969), «Сабор» (1971) і «Мажвідас» (1978; і выканаў ролю Мілкуса) Ю. Марцінкявічуса, «Антоній і Клеапатра» (1968) і «Віндзорскія свавольніцы» (1977) У. Шэкспіра, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага (1984), «Дачнікі» М. Горкага (1986). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia