Хімічная раўнавагаХімі́чная раўнава́га — тэрмадынамічная раўнавага ў сістэме, у якой адбываюцца толькі абарачальныя рэакцыі. Макраскапічныя параметры стану сістэмы (тэмпература, ціск, канцэнтрацыя рэчываў) пры хімічнай раўнавазе не залежаць ад часу. Хімічная раўнавага ўстанаўліваецца, калі скорасці прамой і адваротнай рэакцый становяцца роўнымі (гл. закон дзейных мас). Умова раўнавагі любой хімічнай рэакцыі паказваецца суадносінамі (дзе μi — хімічны патэнцыял рэчываў, якія ўдзельнічаюць у рэакцыі, νi — стэхіяметрычныя каэфіцыенты — дадатныя для зыходных рэчываў і адмоўныя для прадуктаў) і выводзіцца з любой умовы тэрмадынамічнай раўнавагі. Суадносіны паміж канцэнтрацыямі рэчываў у сістэме пры хімічнай раўнавазе вызначаюцца канстантай раўнавагі, якая залежыць ад прыроды рэагуючых рэчываў і ад тэмпературы. Якасная залежнасць хімічнай раўнавагі ад знешніх умоў апісваецца прынцыпам Ле Шатэлье — Браўна. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia