Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Першамайская)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Першамайская Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1860-я гг. з бутавага каменю і цэглы на месцы храма 1830 г. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Кубападобны аб'ём малітоўнай залы накрыты шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Праз кароткую трапезную далучана трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнага фасада далучана нізкая прамавугольная апсіда пад вальмавым дахам. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору; аркатурныя фрызы, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы адзінарных і здвоеных арачных аконных праёмаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia