Царква Параскевы Пятніцы (Чарнаўчыцы)
Царква Параскевы Пятніцы ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці — адзін з нешматлікіх захаваных да нашага часу аўтэнтычных чатырохзрубных крыжовых храмаў, раней даволі распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі[1], помнік народнага дойлідства 18 стагоддзя. Пабудавана як уніяцкая. ГісторыяПабудавана ў 1733 годзе з дрэва, перабудоўвалася ў 1860-я гады. Абнесена бутавай агароджай з арачнай 2-яруснай брамай-званіцай. Пацярпела ад пажару ў 1987 годзе (страчаны купал-баня, дах, іканастас 1830-х гадоў). Замест купала збудаваны высокі спічасты шацёр, які не адпавядае брутальным барочным масам самога храма[1]. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Крыжовы ў плане зруб некалькі выцягнуты ўздоўж падоўжнай восі за кошт 5-граннай апсіды з бакавымі нізкімі рызніцамі і невялікага прытвора пад 2-схільным дахам. Малітоўная зала атрымала рзвіццё ў шырыню са стварэннем невялікага трансепта, адзначанага знадворку шчытамі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў увянчана фігурным шмат'ярусным купалам (яго паходжанне больш позняе, бо візіта 2-й палавіны 18 ст. адзначае ў завяршэнні храма просты крыж). Вертыкальную накіраванасць будынка падкрэсліваюць таксама шалёўка, брусы-сцяжкі, вуглавыя руставаныя лапаткі, здвоеныя прамавугольныя аконныя праёмы. Фігурнай шалёўкай апрацаваны 3-вугольны франтон галоўнага фасада. Інтэр'ерУ перакрытыю плоскай столлю малітоўную залу адкрываюцца хоры, размешчаныя над бабінцам. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам 1987 года. Абраз «Цуд Георгія аб змеі» (1729). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia