Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Рагозна)

Праваслаўны храм
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага
52°09′30″ пн. ш. 24°05′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Рагозна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Будаўніцтва 20022007 гады
Стан дзейнічае
Глобус Беларусі globustut.by/rogozno/ind…
Map

Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — мураваны праваслаўны храм у в. Рагозна Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Іканастас старога храма

Першае згадванне аб храме адносіцца да 1700 года. У 1899 годзе пасля пажару быў адбудаваны новы храм. У 1943 годзе храм быў разбураны.

У 2002 годзе распачалося будаўніцтва новага храма. 8 лістапада 2007 года храм быў асвячоны епіскапам Іаанам[1].

Архітэктура

Вырашана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам з заломам, завершаным на вяршыні і ў аснаванні макаўкамі. Да фасада дабудавана 1-ярусная шатровая званіца з макаўкай, з тылу — прамавугольная апсіда. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya