Царква Святога Марціна (Вальяла)
Царква́ Свято́га Ма́рціна — найстарэйшая царква Эстоніі. Знаходзіцца ў пасёлку Вальяла на востраве Саарэмаа. ГісторыяАдразу пасля заваёвы ў 1227 годзе датчане збудавалі ў Вальяле побач са старой крэпасцю каменную капліцу. З паўднёвага боку капліцы была рызніца. Сцены капліцы захаваліся і складаюць ніжнюю частку хора сучаснага будынка. Захаваліся таксама тагачасныя фрэскі, якія можна бачыць на паўночнай сцяне. У 1240 годзе пачалося будаўніцтва аднанефнай царквы ў раманскім стылі: над усімі ўваходамі былі круглыя аркі. Яны значна пацярпелі, верагодна, падчас паўстання Юр’евай ночы, і пазней былі рэканструяваны. Вокны, скляпенні і верхняя частка будынка ўжо аформленыя ў іншым стылі. Новыя майстры, відаць, былі выкліканы са Швецыі. ![]() У другой палове XIV стагоддзя была прыбудавана паліганальная апсіда. Будаўніцтва вежы, імаверна, працягвалася да XVII стагоддзя. Яе размяшчэнне даволі незвычайнае: яна знаходзіцца на паўднёвым баку царквы, над рызніцай. У сцены вежы ўмураваныя архаічныя трапецыяпадобныя надмагіллі, якія дагэтуль сустракаліся толькі на захадзе Эстоніі. У 1820 годзе майстар з Курэссаарэ Номен Лорэнцэн стварыў алтарную карціну. У 1888 Густаў Норман зрабіў арган. У 1922 годзе ад удару маланкі часткова згарэў дах. У 1970-х гадах Далорэс Гофман стварыла вітражныя вокны. У 2004 годзе Ага Тынт правёў капітальны рамонт аргана. АрхітэктураАд першапачатковага галоўнага ўваходу, збудаванага ў раманскім стылі, застаўся толькі архівольт. Касякі, шчыт і фрыз адносяцца да пазнейшай перабудовы. ![]() Масіўныя сцены, узведзеныя ў 1240—1270 гадах, падкрэсленыя здвоенымі ваконнымі праёмамі. З імі кантрастуе паліганальная апсіда, пабудаваная ў другой палове XIV стагоддзя з дбайна абцёсаных каменных блокаў; яна мае формы позняе готыкі. Інтэр’ерУ дызайне інтэр’еру найбольш уражваюць купалападобныя скляпенні з вестфальскімі рэбрамі і басажамі. Аб тым, што ніжэй за вокны нефа калісьці праходзіла абарончая галерэя, сведчаць рабро ў сцяне і рэшткі балек. Дзвярны праём у арцы капліцы вёў да гарышча, якое служыла сховішчам. ![]() Познераманская купель Вальялскай царквы — адзін з найстарэйшых узораў разьбы па камені ў Эстоніі. Лічыцца, што першапачаткова купель была выраблена для Хаапсальскай кафедры, але пазней перавезеная на Саарэмаа. Купель упрыгожаная познераманскімі завіткамі. Падобны дэкор можна ўбачыць у Рыжскай кафедры. Абедзве працы належаць руцэ аднаго майстра, меркавана, вестфальскага паходжання. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia