Царква Святога Паўла (Франкфурт-на-Майне)
Царква Святога Паўла (ням.: Paulskirche) — храм у Франкфурце-на-Майне. Будаваўся з 1789 да 1833 года на месцы знесенай у 1786 годзе сярэдневяковай царквы, і да 1944 года з’яўляўся галоўнай лютэранскай царквой Франкфурта. У царкве Святога Паўла з 1848 па 1849 гады засядалі дэлегаты першага германскага парламента — Франкфурцкага нацыянальнага сходу. Пасля бамбёжкі 18 сакавіка 1944 года царква згарэла. Пасля Другой сусветнай вайны яна была адноўлена. У дзень сотай гадавіны Франкфурцкага нацыянальнага сходу 18 мая 1948 года царква была адкрыта пад назвай Дом усіх немцаў (ням.: Haus aller Deutscher). З гэтага моманту яна з’яўляецца нацыянальным помнікам і выкарыстоўваецца галоўным чынам для грамадскіх мерапрыемстваў. У Паўльскірхэ праводзіцца цырымонія ўручэння Прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia