Царква Святой Марыі Магдаліны (Альгомель)

Славутасць
Царква Святой Марыі Магдаліны
52°02′52″ пн. ш. 27°29′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Альгомель
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы 1994 год
Глобус Беларусі globustut.by/olgomel/ind…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святой Марыі Магдаліны — мураваны праваслаўны храм у в. Альгомель Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі каля Свята-Уваскрасенскай царквы.

Гісторыя

Пабудавана ў 1994 годзе з чырвонай цэглы.

Архітэктура

У аснове кампазіцыі храма крыжова-купальны аб’ём, да якога далучаны прытвор, завершаны 2-яруснай 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай. Такімі ж макаўкамі завершаны самкнуты паўсферычны купал магутнага 2-яруснага 8-граннага драўлянага барабана над асноўным аб’ёмам, дахі апсіды, прыдзелаў і трапезнай. Архітэктурны дэкор выкананы муроўкай сілікатнай цэглай: прамавугольныя плакеткі з крыжамі, зубчатыя карнізы, арачныя дугі аконных праёмаў[1].

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya