Царква Святой Параскевы Пятніцы (Чарневічы)
![]() ![]() Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча. ГісторыяПабудавана ў 1887 годзе з цэглы. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі акруглымі рызніцамі. Шацёр 3-яруснай 4-граннай званіцы завершаны макаўкай, шацёр малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх і кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і зубчастымі фрызамі, крапаваны рэльефнымі крыжамі. Тры ўваходы вылучаны кілепадобнымі парталамі. Брама і капліцаПерад храмам пастаўлена мураваная брама-вартоўня накрытая шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. За храмам узведзена мураваная кубападобная капліца пад шатровым дахам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia