Царква Узнясення Гасподняга (Расоны)
Царква ў гонар Узнясення Гасподняга — праваслаўны храм. Царква пабудавана ў 1871 г. з бутавага каменю ў Расонах. Адрэстаўрыравана ў 1990-я гады. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму храма завершаны 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных шыйках). Па кананічна арыентаванай з захаду на ўсход планіровачнай восі да храма далучаюцца завершаная галоўкай званіца з бакавымі прыбудовамі панамарскай і прасвірні і паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны ўваход вырашаны прысадзістай навіссю-рундуком на 2 прысценных калонах (характэрны атрыбут маскоўскіх храмаў 17 ст.). Высокія арачныя аконныя праёмы апяразаны цаглянымі кілепадобнымі ліштвамі. Храм прываблівае насычанай паліхроміяй — спалучэннем чырвонай цэглы архітэктурнага дэкору з бутавай муроўкай сцен, серабрыста-бляшанага даху з белымі барабанамі купалаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia