Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Белаазёрск)
Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Белаазёрск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на перакрыжаванні вуліц Леніна і Міру. ГісторыяПабудавана ў 1992—1995 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча. АрхітэктураАрхітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Уяўляе сабой цынтрычнае квадратнае ў плане збудаванне зграбных вертыкальна выцягнутых прапорцый, маляўнічага сілуэта, які фарміруе 5-купалле. Цэнтральны цыбулепадобны купал узняты на 8-гранны светлавы барабан, вуглавыя «апостальскія» купалы завяршаюць стройныя, узнятыя над фасадамі вежы. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца складаным рытмам высокіх арачных аконных праёмаў. Паменшанага маштабу прытвор і бакавыя прыдзелы таксама вырашаны трыма арачнымі прасламі, завершанымі макаўкамі. Уваходная высокая паперць аформлена кілепадобным казырком[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia