Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Мацеевічы)
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1720 годзе ў в. Мацеевічы Жабінкаўскага раёна), часткова перабудаваная ў 1860-я гады, тады ж узведзеная і званіца. Акаймавана бутавай агароджай у 1852 г. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Архітэктура![]() Будынак складаецца з прамавугольнага асноўнага зрубу і невялікага квадратнага ў плане бабінца аднолькавай з ім вышыні. Над бабінцам — чацвярык званіцы, аддзелены ад яго шырокім гонтавым сцёкам і завершаны шатром з галоўкай. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам з вільчыкам, над апсідай — невялікая галоўка. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і ўмацаваны сцяжкамі. Аконныя праёмы з паўцыркульным завяршэннем размешчаныя высока. Зальны інтэр'ер у заходняй частцы падзелены чатырма слупамі. ЗваніцаПерад царквой захавалася асобная драўляная двух'ярусная каркасная званіца (чацвярык на чацверыку), першы ярус якой вертыкальна ашалячяны дошкамі з нашчыльнікамі, другі — адкрыты. Для помніка характэрная цэласнасць архітэктарскага аблічча, дасканаласць прапорцый і мастацкая выразнасць форм. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia