Царква ў імя святога праведнага Іаана Кранштацкага (Вулька Аброўская)
Царква ў імя святога праведнага Іаана Кранштацкага — праваслаўны храм у в. Вулька Аброўская Івацэвіцкага раёна Брэсцкай воблаці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў XIX ст. з сасновага брусу ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. У 1990-я гады абкладзена цэглай. АрхітэктураАдназрубнае з трохграннай апсідай збудаванне, накрытае двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай, з паўдневага боку да якой далучаецца прыруб рызніцы пад 1-схільным пакрыццём. Над галоўным фасадам узвышаецца ўрэзаны ў дах чатырохгранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай (раней васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам). Франтон фасада зашыты «ў елку» і акаймаваны каля аснавання шырокім гонтавым адлівам. Фасады вертыкальна ашаляваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Аналагічныя праёмы на гранях апсіды чаргуюцца з ромбападобнымі. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор, трохвугольны франтон якога рытмічна паўтарае форму франтона асноўнага аб’ёму. ![]() Перад царквой пастаўлена двух’ярусная чацверыковая званіца, завершаная чатырохсхільным гонтавым дахам з макаўкай. Верхні ярус-звон з арачнымі прасветамі. Грані званіцы вертыкальна ашаляваны. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia