Цвінтарэй звычайны
Цвінтарэ́й звычайны[1] (Centaurium erythraea) — від кветкавых раслін роду Цвінтарэй (Centaurium) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae). НазвыЦвінтарэй звычайны, сардэчнік, цэнтаўрыя, тысячнік. Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 15—30 см. Сцябло прамое, чатырохграннае, разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае, з гладкім краем, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце лінейна-ланцэтнае, завостранае, сядзячае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ярка-ружовага колеру з жаўтаватай трубкай. Суквецце — шчыток. Плод — каробачка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных (Пакістан) абласцях Еўразіі і ў Паўночнай Афрыцы (Лівія, Алжыр, Марока, Туніс)[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі, на Азорскіх і Канарскіх астравах[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, ускрайках нізінных балот, аблогах і берагах азёр[3]. Ахоўваецца ў Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[3]. ВыкарыстаннеЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia