Цна (прыток Свіслачы)
Цна — рака ў Беларусі у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра). НазваПа адной з версій назва Цна балцкага паходжання, якая з цягам часу зведала эвалюцыю Цна < *Тъсна̄ < балцк.*Tusnā[1]. З балцкай лексікі да гэтага гідроніма найбліжэйшае прускае tusn(а)s «ціхі», прускі тапонім Tuseine. Далей да прускага *tusitwei «маўчаць», балцкага *taus- / *tus- «супакойваць, маўчаць, супакойвацца»[2], індаеўрапейскага *taus- «ціхі, маўклівы»[3]. Назву Цна можна перадаць як «Ціхая, спакойная (рака)». Мяркуецца, што даўней у незахаваных на сёння гаворках балтаў Падняпроўя і Павочча гэтае слова таксама ўжывалася — як і некаторыя іншыя словы, цяпер вядомыя толькі з прускай мовы, напрыклад, ape «рака» (у верхнедняпроўскім гідроніме Опісна, ад *Apesna). Паводле іншай версіі назва Цна славянскага паходжання (ад аг.-усх.-слав.: Дьсна «правая») і блізкая да гідроніма Дзясна[4]. Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні[5][6][7]. Гідраграфія![]() Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча Цны каналізаванае амаль на ўсім працягу. Цна выцякала з балаціны, на паўночным ускрайку якой была вёска Забалоцце, з-пад пагорка, на якім цяпер могілкі (паміж Забалоццем і Дроздава). На карце 1797 г. рэчка пазначаная як «Цнянка». Паселішчы на яе берагах абазначаліся як «Цна-Хмарынская», «Цна-Ёдкава» і «Цнянка». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia