Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо»
Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо» (арм.: Թումո ստեղծարար տեխնոլոգիաների կենտրոն) — навучальны цэнтр у горадзе Ерэван, Арменія. Заснаваны ў 2011 годзе. Цэнтр навучае асоб у узросце ад 12-18 працы ў IT-сферы з выкарыстаннем сучасных тэхналогій[3][4]. Гісторыя![]() «Тумо» спрадвечна задумваўся як цэнтр пасляшкольнай адукацыі для падлеткаў. Заснавальнікам цэнтра стаў амерыканскі прадпрымальнік армянскага паходжання Сэм Сіманян[5]. Будаванне цэнтра пачалося ў 2003 годзе і скончылася ў 2009—2010 гадах[6]. Урачыстае адкрыццё цэнтра «Тумо» адбылося 14 жніўня 2011 года і суправаджалася канцэртам рок-музыкантаў Сержа Танкяна і Dorians[7]. За першыя 5 гадоў існавання цэнтра ў ім прайшлі навучанне больш 10 тысяч чалавек. У 2016 годзе цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо» апынуўся на першым месцы рэйтынгу інавацыйных школ свету, складзенага французскім часопісам «We demain»[3]. Навучанне![]() ![]() Навучанне ў цэнтры арганізавана па чатырох кірунках: анімацыя, распрацоўка гульняў, вэб-распрацоўка і лічбавыя сродкі масавай інфармацыі[5]. Таксама надаецца ўвага заняткам танцамі, спортам і музыкай[5]. Урокі па абавязковай дысцыпліне праходзяць двойчы на тыдзень[5]. Цыкл навучання доўжыцца два гады[8]. Цэнтр «Тумо» ў Ерэване займае плошчу 6000 квадратных метраў на першых двух паверхах сучаснага будынка, спраектаванага ліванскім архітэктарам Бернарам Хуры[5]. Астатнія паверхі здаюцца ў арэнду, з гэтых прыбыткаў фармуецца бюджэт цэнтра[5]. ПашырэннеУ студзені 2013 года, пры падтрымцы Цэнтральнага банка Арменіі «Тумо» адкрыў праграму навучання ў Дыліжане. У партнёрстве з Усеармянскім дабрачынным саюзам «Тумо» адкрыў філіял у Гюмры ў маі 2015 года[9]. У верасні 2015 года быў адкрыты філіял у горадзе Сцепанакерт у Нагорным Карабаху[10][11]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia