Нагорна-Карабахская Рэспубліка
Нагорна-Карабахская Рэспубліка (арм.: Lernayin Gharabaghi Hanrapetut’yun — Լեռնային Ղարաբաղ Հանրապետություն), таксама Рэспубліка Арцах (арм.: Արցախի Հանրապետություն) — былая непрызнаная дзяржава. Існавала з 1991 года на Паўднёвым Каўказе ў межах Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці Азербайджанскай ССР і некалькіх прылеглых да яе раёнаў Азербайджанскай ССР. Спыніла існаванне з 1 студзеня 2024 года[2]. Гісторыя![]()
Палітычнае жыццёНагорна-Карабахская Рэспубліка — прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з Дзяржаўным міністрам. Заканадаўчы орган — Нацыянальны Сход, 33 месцы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел![]()
Адміністрацыйна Нагорна-Карабахская Рэспубліка была падзелена на 7 раёнаў і горад рэспубліканскага падпарадкавання (сталіца) — Сцепанакерт. Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаюць раёны — абшчыны. НКР уключала ў сябе 10 гарадоў і 301 сельскіх населеных пунктаў. Пасля канфлікту ў Нагорным Карабаху 2020 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка захавала кантроль над сталіцай Сцепанакертам і 3 раёнамі: Мардакерцкім, Аскеранскім і Мартунінскім. Агульная плошча
НасельніцтваУ 1990 годзе — 200 тыс. чалавек, у т.л. 76 % армяне, 23 % азербайджанцы, астатнія рускія і курды. У 2015 годзе па папярэдніх даных перапісу складае — 150 932 чалавекі. Пераважная большасць насельніцтва — вернікі Армянскай Апостальскай царквы. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia