Цюркская прамова — гіпатэтычная прамова цюркскай моўнай сям'і, існаванне якой прыпадае на перыяд да падзелу цюрак на агузаў і булгараў, які адбыўся прыкладна ў 4500-4000 гг. да н.э.[1] Рэканструкцыя мовы адбываецца з дапамогай паранаўча-гістарычнага метаду.
Меркавана ўзнікла шляхам вылучэння з алтайскай прамовы ў перадгор'ях Алтаю.
Для запісу мовы старажытныя цюркі выкарыстоўвалі старажытнацюркскую рунічную пісьмовасць. Нягледзячы на пачатак дыялектнага распаду ў вусным маўленні цюркскіх плямёнаў з цягам іх рассялення па Еўразіі, для запісу сваёй мовы старажытныя цюркі пачалі карыстацца старажытнацюркскай рунічнай пісьмовасцю. З гэтай прычыны паўстала літаратурная архона-енісейская (старажытнацюркская) мова, якая мела наддыялектны характар. Найраннейшыя цюркскія помнікі датуюцца VII ст. н.э.
Рэканструкцыя цюркскай прамовы ўзняла некаторыя праблемы, у прыватнасці, пытанне пра першаснасць ратацызму або зэтацызму ў гэтай мове. Найбольш старажытныя пісьмовыя помнікі (петрогліфы, выкананыя старажытнацюркскімі рунамі) ужо адлюстроўваюць на сабе існаванне ў цюркскай прамове -z- і -r- дыялектаў, што сведчыць на карысць пачатку падзелу мовы на ўласнацюркскія і булгарскія. У той жа час іншыя алтайскія мовы (мангольскія, тунгуса-маньчжурскія) дэманструюць толькі -r- асновы. Вызначаныя асаблівасці цюркскай прамовы можна аднавіць на грунце кансерватыўных -r- моў (напр., чувашская мова) і шляхам аналізу булгарскіх элементаў у венгерскай.
Фанетыка
Фанетыка мовы характарызуецца наяўнасцю гармоніі галосных — рысы, якая часта прыпісваецца і праалтайскай мове. Гармонія галосных выражалася ў супрацьпастаўленні галосных e, i, o, u і ë, ï, ö, ü (апрача a), існавала дзве велічыні галосных.
Лексіка
Лічэбнікі
1 |
*bir
|
2 |
*ėki
|
3 |
*üč
|
4 |
*tȫrt
|
5 |
*bēš
|
6 |
*altï
|
7 |
*yeti
|
8 |
*sekir
|
9 |
*tokur
|
10 |
*on
|
20 |
*yėgirmi
|
30 |
*otuz
|
40 |
*kïrk
|
50 |
*elig
|
60 |
*altmïš
|
70 |
*yetmïš
|
80 |
*sekizon
|
90 |
*tokuzon
|
100 |
*jür, *yüz
| [2]
Зноскі
Літаратура
- Gyula Décsy, The Turkic Protolanguage: A Computational Reconstruction (1998).
- Edward J. Vajda, review of Décsy (1998), Language (2000), 473—474.
- Gerard Clauson, Etymological dictionary of pre-thirteenth-century Turkish, Oxford, Clarendon Press (1972).
- Vilhel Gronbech, Preliminary Studies in Turkic Historical Phonology (Uralic & Altaic), RoutledgeCurzon (1997), ISBN 0-7007-0935-5.
- Andras Rona-Tas, 'The Reconstruction of Proto-Turkic and the Genetic Question', in L. Johanson, The Turkic Languages, Routledge Language Family Descriptions, Routledge (1998), ISBN 0-415-08200-5, pp. 67-80.
 |
---|
| Булгарская група | |
---|
Старажытнацюркская група | |
---|
Горна-алтайская (цэнтральна-ўсходняя) група¹ | |
---|
Карлукская група¹ | |
---|
Кыпчакская група |
- старажытнакыпчакская †
- нагайска-кыпчакскія — алабугацка-нагайская² • астраханска-нагайская² • казахская • каракалпакская • нагайская • сібірскататарская — нагайскія дыялекты¹ • стэпавы дыялект крымскататарскай • узбекска-нагайская (кыпчакскія дыялекты ўзбекскай) ‡² • ферганска-кыпчакская — нагайска-кыпчакскія дыялекты² • паўднёвакіргізская — нагайска-кыпчакскія дыялекты² • юртаўска-нагайская²
- паволжска-кыпчакскія — башкірская • сібірскататарская¹ (дыял.: барабінскі, табола-іртышскі, томскі) • татара-башкірская² • татарская (дыял.: казанскі, мішарскі; крашэнскі¹)
- палавецка-кыпчакскія — старажытная палавецкая † • караімская (дыял.: галіцкі, крымскі¹, тракайскі) • крымскататарскі (літаратурны, крымчакскі², сярэдні дыялект крымскататарскай, урумскі (прыазоўскі) — кыпчакскія гаворкі²) • каўказскія¹ (армяна-кыпчакскі †, карачаева-балкарскі, кумыцкі) • мамлюкска-кыпчакскі †¹
|
---|
Агузская група | |
---|
Саянская (табаская) група | |
---|
Хакаская (кіргізская) група | |
---|
Якуцкая група | |
---|
Цюркскія змяшаныя мовы і групы | |
---|
Пісьмо | |
---|
|
|