Цяцюшнік прамастаячы
Цяцю́шнік прамастаячы[1] (Euphrasia stricta) — від кветкавых раслін роду Цяцюшнік (Euphrasia) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae). НазвыЦяцюшнік прамастойны[2], цяцюшнік прамы, кашэчы сардэчнік[2], зязюлька[2], шчыр[2], пельнік, чабрэц[3], кашачы сядзечнік[4][5][6]. Батанічнае апісаннеАднагадовая травяністая расліна вышынёй 5—50[2] см. Сцябло прамое, апушанае, чырвона-бурага колеру. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, шырокаяйцападобнай формы, з зубчастым краем, апушанае. Кветкі белага колеру з ліловым або ружовым адценнем. Пялёсткаў 5. Тычынак 4. Плод — каробачка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна-паразіт[7]. Мезафіт[7]. Расце на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых і засмечаных мясцінах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні[2]. Ахоўваецца на тэрыторыі Луганскай вобласці[7][8] Украіны і шэрагу рэгіёнаў Расіі[7]. ВыкарыстаннеЛекавая расліна. Настой травы выкарыстоўваецца ў якасці вяжучага, процізапаленчага і гіпатэнзіўнага сродку[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia