Цімафей Аляксеевіч Мартынаў
Цімафей Мартынаў (нар. 6 мая 2005, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Арэнбург» і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у структуры «Мінска», пазней перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама», а ў пачатку 2021 года далучыўся да «Руха», дзе з лета стаў выступаць за дубль. У сакавіку 2022 года, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, стаў іграком «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 красавіка 2022 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену, а ў сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе і з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лютым 2024 года перайшоў у расійскі «Арэнбург»[2][3]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2021 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 7 верасня 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года), калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Фарэрскіх астравоў (2:3). Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia