Цімафей Якаўлевіч Гарноў
Цімафей Якаўлевіч Гарноў (1916, в. Асіпова, Расійская імперыя (цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 23 кастрычніка 1944, ля паселішча Грос Дэгезен , ва Усходняй Прусіі, Трэці рэйх; цяпер Калінінградская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант, камандзір гарматы 2-га дывізіёна 597-а артылерыйскага палка (159-я стралковая Віцебская Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія, 5-я армія, 3-і Беларускі фронт). Герой Савецкага Саюза (1945)[1]. БіяграфіяЦ. Я. Гарноў нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1937—1939 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, потым жыў і працаваў у горадзе Свабодны Амурскай вобласці. У Чырвоную Армію быў прызваны Свабодненскім РВК у 1941 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Калінінскім, 3-м Беларускім франтах[1]. Камандзір гарматы старшы сяржант Ц. Гарноў вызначыўся ў час Каўнаскай наступальнай аперацыі . У час прарыву абароны праціўніка на левым беразе ракі Нёман 29 чэрвеня 1944 года яго гарматай былі знішчаны назіральны пункт і 5 кулямётаў праціўніка[1]. У час баёў 3—17 жніўня 1944 года разлік Ц. Я. Гарнова знішчыў 4 танкі, штурмавую гармату і вялікую колькасць жывой сілы праціўніка і 17 жніўня ў ліку першых выйшаў на Дзяржаўную мяжу СССР на рацэ Шашупэ. Загінуў Ц. Я. Гарноў у баі[1] на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Грос Дэгезен (у цэнтры сучаснага пасёлка Бабушкіна Несцераўскага раёна Калінінградскай вобласці Расіі)[1]. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia