Траўлер

Траўлер
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вялікі маразільны рыбалоўны траўлер на паштовай марцы СССР
Крабавы траўлер

Тра́ўлер[1][2][3] (англ.: trawler, ад англ.: trawl — трал, невад) — прамысловае судна, прызначанае для лоўлі тралам донных і пелагічных рыб, нярыбных аб’ектаў промыслу (кальмары, крэветкі, крабы і інш.) і іх першаснай апрацоўкі.

Траўлеры абсталёўваюцца халадзільнымі ўстаноўкамі для замарозкі і захавання прадукцыі ў трумах, абсталяваннем для спуску і пад’ёму трала (тралавыя лябёдкі, кранавыя стрэлы, парталы, сліпы), прыборамі і апаратурай кантролю і кіравання тралам, навігацыйным абсталяваннем, радыёсувяззю, сродкамі пошуку аб’ектаў лоўлі.

Адрозніваюць траўлеры малыя, сярэднія і вялікія (супертраўлеры даўжынёй да 130 м і водазмяшчэннем да 10 тыс. тон[1]). Да 1960-х гадоў будаваліся пераважна аднапалубныя траўлеры, на якіх трал апускаўся і падымаўся з борта судна[4]. З 1960-х гадоў атрымалі распаўсюджанне двухпалубныя, на якіх абсталяванне для спуску, пад’ёму і кіравання тралам размешчана на карме[4]. Малыя і сярэднія траўлеры акрамя трала могуць мець абсталяванне для іншых відаў лоўлі (кашальковага, ярусага і іншых).

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya