Ціраспаль (Віцебск)
Ціраспаль (трансліт.: Ciraspaĺ, руск.: Тирасполь) — былы пасёлак у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіў у склад Заронаўскага сельсавета. З 1966 года ў складзе Віцебска. ГісторыяУ XVIII ст. з’яўляўся цэнтрам дзяржаўнага маёнтка. Потым быў уласнасцю Цеханавецкіх, Пацаў (здавалі ў арэнду). У 1878 г. належаў купцу Фрыдрыху Іванавічу Кронбергу. У маёнтку было 2064 дз. зямлі[1]. У пачатку XX ст. знаходзіўся ва ўласнасці Яўгена Андрэевіча і Мікалая Фрыдрыхавіча Кронбергаў. У маёнтку было 1600 дз. ворнай зямлі, 620 дз. няўдобіц і 415 дз. — пад лесам[1]. У 1906 маёнтак Церасполле ўваходзіў у Мішкаўскую воласць Віцебскага павета[2]. У маёнтку размяшчалася валасное праўленне[1]. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Віцебскага сельсавета Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР[3]. З 22 снежня 1960 года вёска ў складзе Заронаўскага сельсавета Віцебскага раёна[4]. У 1966 годзе ўвайшоў у склад Віцебска[5], у Чыгуначным раёне горада. На тэрыторыі былога пасёлка вуліцы Шумілінская, 1-я — 6-я Ціраспальскія, Ленінградская (да 1973 — Гарадская шаша)[2]. Страчаная спадчынаСядзіба не захавалася. Да нашага часу захаваліся некаторыя дрэвы панскага парку і сажалка[1]. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia