Ціхан Васілевіч Кібардзін
Ціхан Васілевіч Кібардзін (1863, горад Слабадской, Кіраўская вобласць — 1 лістапада 1933) — гарадскі архітэктар Віцебска ў 1890—1924 гадах. Аўтар праектаў мноства гарадскіх будынкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. БіяграфіяУ 1888 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. У 1890 годзе Кібардзін прыехаў у Віцебск на пасаду малодшага архітэктара будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага кіравання, у красавіку 1890 быў прызначаны гарадскім архітэктарам. Працаваў на гэтай пасадзе да 1917 года. Жыў у Віцебску ў пабудаваным каля 1900 годзе на ўласныя сродкі доме на Успенскай вуліцы (вул. Крылова, 6). У 1890 годзе Ц. В. Кібардзін распрацаваў генеральны план Віцебска. У 1902 годзе пад кіраўніцтвам Кібардзіна быў створаны яшчэ адзін генеральны план горада. У ім Ціхан Васілевіч паспрабаваў наладзіць рэгулярнасць гарадской забудовы і забяспечыць кампактнасць горада. 1914 прызначаны на пасаду архітэктара пры Віцебскай жаночай Марыінскай гімназіі. Пасля рэвалюцыі быў прызначаны павятовым і гарадскім інжынерам, у 1923 годзе — губернскім архітэктарам. У канцы 1920-х пераехаў у Ленінград. Працы
Сям'я
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia