Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск)
Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года — помнік, усталяваны ў 1912 годзе ў Віцебску ў памяць пра воінаў, якія праявілі мужнасць і стойкасць у баях пад Віцебскам 13-15 ліпеня і 26 кастрычніка 1812 года. Усталяваны па ініцыятыве Віцебскай вучонай архіўнай камісіі на сродкі, сабраныя жыхарамі Віцебска і Віцебскай губерні. Размешчаны ў скверы герояў Айчыннай вайны 1812 года ў канцы вуліцы Савецкай. Праект І. А. Фаміна, працамі кіраваў віцебскі гарадскі архітэктар Ц. В. Кібардзін. ![]() ![]() Помнік уяўляе сабой гранітны абеліск вышынёй 26 м усталяваны на прамавугольны п'едэстал і увянчаны бронзавым двухгаловым арлом на шары. На п'едэстале ўстаноўлена пліта з надпісам: «несмяротнай доблесці герояў Айчыннай вайны, удзельнікаў бітваў пад Віцебскам 13, 14 15 ліпеня і 26 кастрычніка 1812 г.». Па вуглах пліты асновы помніка ўстаноўлены чатыры чыгунныя гарматы, адлітыя па ўзорах марцір. Помнік закладзены 26 кастрычніка 1911 і адкрыты 6 снежня 1912 г. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia