Чаркасы (марскі тральшчык)![]() «Чарка́сы» (U-311) — марскі тральшчык праекта 266М, карабель супрацьміннай абароны марской зоны ВМС Украіны. У ВМФ СССР называўся «разведчык» (завадскі нумар 950). Асаблівасці праектуПраект 266М — мадэрнізаваная версія тральшчыкаў праекту 266 — спецыялізаваных караблёў, прызначаных для выканання задач супрацьміннай абароны атрадаў баявых караблёў, канвояў, асобных караблёў і судоў у марской і блізкай акіянскіх зонах праз пошук і выяўленне марскіх якарных і донных мін, іх тралення і знішчэння. Акрамя таго, гэтыя караблі былі прыстасаваны для пастаноўкі актыўных і абарончых мінных загарод. У выніку эксплуатацыі тральшчыкаў 266-га праекту быў выяўлены шэраг недахопаў у параўнанні з аналагічнымі караблямі замежнай вытворчасці, у прыватнасці:
Разам з тым у 1960-х гадах з'явілася новае карабельнае ўзбраенне і спецыяльнае абсталяванне, з-за гэтага паўстала патрэба мадэрнізацыі праекту. У 1965 годзе тактыка-тэхнічнае заданне на распрацоўку тральшчыкаў праекту 266М атрымала Заходняе праектна-канструктарскае бюро. Новы праект адрозніваўся ад папярэдніка больш дасканалым супрацьмінным узбраеннем: замест электрамагнітнага трала ён быў абсталяваны глыбакаводным тралам з апаратурай кіравання, тралам для знішчэння актыўных мін, тэлевізійным і комплексным шукальнікамі мін, якія цягнуцца за суднам, гідраакустычнай станцыяй «Мезень» (якая забяспечвае выяўленне донных мін). Выкарыстанне слабамагнітных матэрыялаў корпуса, сучасных (на той час) канструкцыйных рашэнняў для праектавання рухальнай устаноўкі, дазволілі знізіць да мінімуму ўласныя акустычныя палі судна[1]. Марскія тральшчыкі праекту 266М будаваліся Сярэдненеўскім і Хабараўскім суднабудаўнічымі заводамі ў 1970—1978 гадах. Усяго быў пабудаваны 31 тральшчык дадзенага тыпу[2]. Гісторыя стварэння![]() Марскі тральшчык з заводскім нумарам C-950 быў закладзены ў элінгі Сярэдне-Неўскага суднабудаўнічага завода ў 1975 годзе. Спушчаны на ваду праз год. Залічаны ў спісы караблёў Ваенна-марскога флоту СССР 10 чэрвеня 1977 года. Загадам галоўнакамандуючага ВМФ залічаны ў склад Чарнаморскага флоту. Пасля распаду СССР перайшоў да Украіны. Расійская інтэрвенцыя ва Украіне (2014)Амаль адразу судна апынулася заблакаваным на возеры Данузлаў, адзіны марскі шлях з возера быў перакрыты праз затапленне некалькіх расійскіх караблёў (з 6 па 13 сакавіка было затоплена 4 караблі, якія блякавалі сваімі карпусамі выхад з возера). Каманда тральшчыка «Чаркасы» прыняла рашэнне адплыць на судне да цэнтру возера.
Падчас Расійскай інтэрвенцыі ва Украіне стаў апошнім караблём, які быў захоплены войскамі РФ у бухце на возеры Данузлаў[6][7]. Далейшы статус тральшчыка невядомы, фактычна з 25 сакавіка ён належыць Расіі. Але сапсаваная рухальная ўсталёўка патрабуе пэўнага часу для рамонта. Узнагароды
Цікавыя факты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia