Час мяняць лысую гуму!«Час мяняць лысую гуму!» (руск.: «Пора менять лысую резину!») — беларускі палітычны лозунг. Быў прыдуманы ў 2010 годзе і актыўна выкарыстоўваўся на акцыях пратэсту 2010, 2020 і 2021 гадоў. Лозунг выкарыстоўвае метафару, у якім «лысая гума» параўноўваецца з галавой Аляксандра Лукашэнкі. ГісторыяЛозунг быў прыдуманы кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэем Саннікавым у 2010 годзе[1][2]. Ён стаў адным з асноўных слоганаў на «Плошчы 2010» ў Мінску[3]. Заклікі «мяняць лысую гуму» гучалі на акцыях пратэсту ў 2015 годзе[4]. Ізноў лозунг з’явіўся на маніфестацыях 2020 і 2021 года[5][6][7]. Слоган таксама скандаваўся на акцыях салідарнасці беларускай дыяспары ў Кіеве і Варшаве ў 2021 годзе[8]. АналізУ лозунгу выкарыстоўваецца моўная гульня, іронія і метафара. У ім «лысая гума» параўноўваецца да галавы Аляксандра Лукашэнкі. Таксама лозунгам ствараецца супрацьпастаўленне «варты — няварты», дзе новы прэзідэнт з’яўляецца больш годным, чым папярэдні. Слоган уздзейнічае шляхам ускоснага зварота, паколькі прамая форма можа ўспрымацца агрэсіўна[9]. АцэнкіПартал UDF.BY назваў слоган самым яскравым і вобразным з усіх дзесяці пасланняў, з якімі кандыдаты ў прэзідэнты звярталіся да электарату на выбарах у Беларусі 2010 года[10]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia