Пахне чабор (лозунг)«Пахне чабор!» — беларускі нацыянальны лозунг, аналагічны «Жыве Беларусь!». Упершыню згаданы ў назве верша Петруся Броўкі 1957 года. Фраза стала папулярнай у 2021 годзе з прычыны магчымасці, што лозунг «Жыве Беларусь!» будзе прызнаны рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім». Узнікненне і ўжываннеФраза «Пахне чабор» з’явілася ў аднайменным вершы Петруся Броўкі ў 1957 годзе. У актыўны ўжытак увайшла ў 2021 годзе з прычыны магчымасці, што лозунг «Жыве Беларусь!» будзе прызнаны рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім»[1]. Па адной з версій, упершыню лозунг выкарыстаў невядомы чалавек, які выйшаў на волю з Акрэсціна. На гэта яму, нібыта, адказалі «Пахне вечна!». Настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец вылучае яшчэ некалькі версій папулярызацыі выказвання. У публікацыі рэжысёра Уладзіміра Максімкава ў Фейсбуку пра магчымасць прызнання лозунгу «Жыве Беларусь!» экстрэмісцкім абмяркоўвалася яго замена. Уладзімір прапанаваў лозунг «Пахне чабор!» — «Чабору слава!». У каментарах да публікацыі пісьменнік Зміцер Дзядзенка прапанаваў лозунг «Пахне чабор!» — «Пахне вечна!». У гэты ж дзень выраз з’явіўся і ў публікацыі журналісткі Любові Лунёвай, у якім яна таксама прапаноўвала «бяспечную» альтэрнатыву для лозунгу «Жыве Беларусь!»[2]. Фраза выйшла за межы інтэрнэту і пачала выкарыстоўвацца і ў паўсядзённым жыцці[3]. Ва ўспамінах пра зняволенне на Валадарцы мастацтвазнавец Віталь Казлоўскі расказваў, што сустракаў лозунг на сцяне аднаго з турэмных шпацырных двароў. Таксама «Пахне чабор» быў выдрапаны зняволенымі на дне алюмініевых місак мінскай турмы[4]. Слова і фраза годаУ 2021 годзе Радыё Свабода назвала «Чабор» словам года. У ходзе адкрытага галасавання яно з вялікім адрывам заняло першае месца. Па паведамленні выдання, многія карыстальнікі галасавалі за яго ў складзе паэтычнай цытаты «Пахне чабор»[5]. Тэлеканал Белсат у 2021 годзе назваў «Пахне чабор» фразай года[3]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia