Чацвертая паліцэйская часць МінскаЧацвертая паліцэйская часць Мінска — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Мінска ў XIX — пачатку XX стст. Яе тэрыторыя ад Першай і Трэцяй паліцэйскіх часцей адасаблялася Свіслаччу, Маскоўска-Брэсцкай чыгункай і Каломенскай вуліцай, а ад Пятай — Маскоўскай вуліцай і рэйкамі Лібава-Роменскай чыгункі. Утварылася ў сувязі з развіццём Мінску ў паўднёва-заходнім кірунку праз пракладку Маскоўска-Брэсцкага (1871) і Лібава-Роменскага (1873) чыгуначных шляхоў. Пераважала драўляная хаатычная забудова з мноствам тупіковых вулачак і завулкаў. На прылеглай да Віленскага і Брэсцкага вакзалаў тэрыторыях сустракаліся камяніцы і брукаваныя вуліцы. На тэрыторыі адзінкі размяшчаліся шматлікія фабрыкі, заводы, чыгуначныя майстэрні і аптовыя склады. Жыхары — прамысловыя працоўныя, чыгуначнікі, дробныя гандляры. Як і жыхары Трэцяй паліцэйскай часці, яны мелі невялікія сады і гароды. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia