Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя
Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя (Noxçiyn Respublika Içkeri, Нохчийн Республика Ичкери) — самаабвешчаная дзяржава, якая існавала на частцы тэрыторыі былой Чачэна-Інгушскай АССР. Абвяшчэнне незалежнасці Ічкерыі стала пачаткам ваеннага канфлікту на Паўночным Каўказе. ГісторыяПасля скасавання СССР Ічкерыя абвясціла незалежнасць, яе першым прэзідэнтам стаў Джахар Дудаеў. Улады Расійскай Федэрацыі не прызналі незалежнасць Ічкерыі і лічылі гэтую тэрыторыю Чачэнскай рэспублікай у складзе РФ. Супрацьстаянне вылілася ў зацяжны ваенны канфлікт. Баявыя дзеянні 1994—1996 гадоў былі няўдалымі для Расіі, у выніку расійскія войскі былі выведзены, а пытанне пра статус рэспублікі было адкладзена да 2001 года. Такім чынам юрыдычна паўстанцы прызнаны не былі, але фактычна ўлада ў Чачні заставалася ў іх. У 1997 годзе прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын і прэзідэнт Ічкерыі Аслан Масхадаў падпісалі «Дагавор пра мір і прынцыпы ўзаемаадносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя». Некаторыя эксперты лічылі гэты дакумент фактычным, але не юрыдычным прызнаннем самаабвешчанай рэспублікі. У 1999 годзе Расіяй зрабіла другую спробу ўзяць тэрыторыю пад свой кантроль — пачалася другая чачэнская вайна і да вясны 2000 года Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя была ліквідавана[2]. Прызнанне ІчкерыіБыла прызнаная грузінскім урадам у выгнанні на чале з Звіядам Гамсахурдыя і рухам Талібан, што кантраляваў Афганістан. 18 кастрычніка 2022 года Вярхоўная Рада Украіны прызнала незалежнасць Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя і назвала яе тэрыторыяй «часова акупаванай Расіяй» у выніку ўзброенай агрэсіі, учыненай з парушэннем Статута ААН[3]. Прэзідэнты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia