Чжурчжэньская мова
Чжурчжэньская мова — мова чжурчжэняў, належала да ліку тунгуса-маньчжурскіх моў алтайскай сям’і. Блізкая да маньчжурскай мовы. У 1635 годзе Хун Тайчжы перайменаваў народ чжурчжэняў і чжурчжэньскую мову ў «маньчжурскую». Чжурчжэні ў перыяд 1115—1234 гг. мелі сваю дзяржаву («Залатая дзяржава», дынастыя Цзінь), якая займала тэрыторыю Паўночнага Кітая . Пісьменства![]() У 1119 годзе з’явілася чжурчжэньскае пісьмо . Кароткія надпісы (часам, асобныя знакі) на чжурчжэньскай мове знаходзілі падчас раскопак на поўдні Прыморскага краю і ў паўночна-ўсходнім Кітаі на гліняных пасудзінах, бронзавых люстэрках і іншых прадметах. Вядома таксама дзевяць надпісаў на стэлах і камянях; самая ранняя — стэла 1185 года ў гонар перамогі чжурчжэняў над кіданямі, самая позняя — Тырская стэла 1413 года[3]. Чытанне некалькіх сотняў знакаў (графем) чжурчжэньскага пісьма і значэнне запісваных імі слоў вядомыя дзякуючы кітайска-чжурчжэньскаму слоўніку, складзенаму падчас Мінскай дынастыі. Вымаўленне, якое даецца гэтым слоўнікам, аднак, вельмі прыблізнае, паколькі яно перадавалася з дапамогай кітайскага пісьма[3]. У сілу гістарычных прычын чжурчжэньская мова ўвабрала ў сябе шмат запазычанняў з мангольскай, цюркскай, кітайскай, карэйскай, а таксама, магчыма, іншых моў.[3] ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia