Чкалаўскі сельсавет (Гомельскі раён)
Чка́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Чкалава. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Жаробінскі сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жаробнае. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 20 красавіка 1939 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Чкалава, сельсавет перайменаваны ў Чкалаўскі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабовіцкага сельсавета[1]. 23 мая 1959 года вёска Чкалава перададзена ў склад Дзятлавіцкага сельсавета[2], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бабовічы. 3 верасня 1965 года сельсавет перайменаваны ў Бабовіцкі[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia