Дзятлавіцкі сельсавет (Гомельскі раён)
Дзя́тлавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старыя Дзятлавічы. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі) сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Навадзятлавіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 23 мая 1959 года ў склад сельсавета з Чкалаўскага сельсавета перададзена вёска Чкалава[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[2]. 2 чэрвеня 1976 года скасаваны пасёлак Бялынь[3]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабовіцкага (вёскі Старыя Дзятлавічы і Чкалава) і Шарпілаўскага (вёска Новыя Дзятлавічы) сельсаветаў[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia